2 кастрычніка збіраюцца страйкаваць індывідуальныя прадпрымальнікі

У аўторак у Беларусі мусіць адбыцца аднадзённы папяраджальны агульнарэспубліканскі страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны збіраюцца пратэставаць супраць новаўвядзенняў, якія моцна абмяжоўваюць умовы іх працы.  Гэта і прымусовая перарэгістрацыя ІП ва ўнітарныя прадпрыемствы, і
забарона індывідуальным прадпрымальнікам наймаць рабочых акрамя блізкіх
сваякоў.

Арганізатары страйку сцвярджаюць, што, нягледзячы на перашкоды ўладаў,
маюць намер узяць удзел у акцыі каля 30-40 тысяч чалавек з 32 гарадоў
краіны.


Беларускія навіны