19:29 КДБ адмовіўся ўшаноўваць памяць сталінскіх ахвяраў

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі лічыць немэтазгодным стварэнне дзяржаўнага аргкамітэту па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Аб гэтым гаворыцца ў лісце старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі на імя акадэміка Радзіма Гарэцкага, які з’яўляецца сустаршынём грамадскага аргкамітэта па ўшанаванні памяці ахвяр рэпрэсій сталінскіх часоў.


Сухарэнка лічыць, што стварэнне новай структуры запатрабуе ўвядзення дадатковых штатных адзінак у дзяржапараце і выдзялення дадатковых сродкаў, а гэта немэтазгодна.


Нагадаем, што грамадскі аргкамітэт, у які ўваходзяць гісторыкі, пісьменнікі, былыя палітвязні, прапануе лічыць 2007 год Годам памяці пра небывалыя ў гісторыі рэпрэсіі супраць беларускага народа, а дату 29 кастрычніка — Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.


Бліжэйшымі днямі ім будзе агучаны «Зварот да грамадзян Беларусі і беларусаў свету».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі