19 студзеня ў Беларусі знізіўся курс долара

19 студзеня ў Беларусі знізіўся курс долара

У пятніцу, 19 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9933 да 1,9787 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4311 да 2,4312 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4985 беларускага (у чацвер — 3,5113).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,40%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 18 студзеня курс долара ЗША таксама знізіўся — з 1,9963 да 1,9933 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі