189 выпадкаў адру зафіксавана ў Беларусі з лютага 2018 года

189 выпадкаў адру зафіксавана ў Беларусі з лютага 2018 года

189 выпадкаў адру зарэгістравана ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з лютага 2018 года. Інфармацыя пра гэта змешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пераважна гэта завозныя выпадкі захворвання. Таксама сярод пацыентаў апынуліся людзі, якія кантактавалі з хворымі.

Больш за ўсё выпадкаў зарэгістравана, калі адзёр у Беларусь завозілі з Украіны. Адзінкавыя выпадкі захворвання зарэгістраваныя ва ўкраінскіх грамадзян, якія прыехалі ў нашу краіну.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што 85% тых, хто захварэў на адзёр, былі не прышчэпленыя (у тым ліку з-за адмовы ад вакцынацыі) ці не цалкам прышчэпленыя ад адру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі