18:38 У Беларусі жанчыны жывуць даўжэй, але зарабляюць менш

Сярод беларусаў жынчыны складаюць 54% насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве статыстыкі.
Разам з тым жанчыны складаюць большасць працаздольнага насельніцтва краіны. У большай ступені яны прадстаўленыя ў абласцях аховы здароўя, адукацыі, гандлю і грамадскім харчаванні, культуры.

Сярэдняя працягласць жыцця беларускіх жанчын за апошнія пяць гадоў значна перавышала працягласць жыцця мужчын - адпаведна амаль 74,5 і 62,7 гады. Пры гэтым, заробкі ў жанчын на 20% ніжэй, чым у мужчын.

У структуры дзяржаўнага кіравання слабы пол складае 62%, у міністэрствах і ведамствах - каля 54%, ва ўрадзе на дадзены момант ёсць адна жанчына міністр і 12 намесніц, а ў парламенце каля 30% дэпутатаў і сенатараў з'яўляюцца жанчынамі


Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі