17:51 Амбасады ў Мінску атрымалі зварот у справе беларускіх палітвязняў

Моладзевыя актывісты перадалі ў Мінску ў амбасады дзевяці краін зварот з заклікам садзейнічаць вызваленню палітвязняў у Беларусі.

Яго падпісалі лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін,
старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька,
экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні
Партыі БНФ Юрый Хадыка і кіраўнік ліквідаванай уладамі Партыі працы
Аляксандр Бухвостаў.

У дакуменце адзначаецца, што дэмакратычная
грамадскасць краіны і лідэры палітычных партый абураны
«супрацьзаконнымі дзеяннымі ўлады, якая не толькі не спыніла рэпрэсій,
але і пашырыла іх». У прыватнасці згадваецца затрыманне актывіста АГП
Дзяніса Дзянісава, якому пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за
арганізацыю вулічнай акцыі ў Віцебску.

Зварот быў перададзены ў
амбасады Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Літвы, Польшчы, Францыі,
Чэхіі, Швецыі і ЗША, паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай
партыі.