17:27 Аднавіліся прамыя авіярэйсы Мінск-Берлін

Аднавіліся прамыя авіярэйсы Мінск-Берлін. Па маршруце будзе лятаць самалёт СRJ - 100 LR вытворчасці канадскага канцэрну «Бамбардзье».
Як лічаць у «Белавія», гэты сярэднемагістральны самалёт забяспечыць больш высокі ўзровень камфорту для пасажыраў па двух класах абслугоўвання: бізнес-клас - 10 месц і эканамічны клас - 40 месц.

Рэйс па маршруце Мінск - Берлін - Мінск будзе выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, чацвяргах і нядзелях.


Інфармуе сайт nn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі