17 траўня беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют

17 траўня беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют

17 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ідзе наніз — з 2,0889 да 2,0854 беларускага рубля, курс еўра таксама паменшаў — з 2,3417 да 2,3316 рубля. Панізіўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2282 беларускага (у чацвер — 3,2378).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі