17 сакавіка курс долара знізіўся на 381 рубель, курс еўра — на 83

17 сакавіка курс долара знізіўся на 381 рубель, курс еўра — на 83

У чацвер, 17 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 381 рубель і складае 20344, курс еўра знізіўся на 83 — да 22889 рублёў, расійскі рубель вырас — з 291,75 да 296,83 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 16 сакавіка, курс долара павысіўся на 50 рублёў і складаў 20 775, курс еўра вырас на 53 рублі — да 22 972, курс расійскага рубля знізіўся з 292,88 да 291,75 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі