16:40 Вінцук Вячорка прызнаны вінаватым, але вызвалены ад пакарання

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка прызнаны судом Савецкага раёна Мінска вінаватым у здзяйсненні дробнага хуліганства. Аднак ён вызвалены ад пакарання ў сувязі з малазначнасцю гэтага правапарушэння. Такое рашэнне у сераду вынес суд. Вячорка быў затрыманы 13 сакавіка ў пад'ездзе дома, дзе ён пражывае.

Па сведчаннях міліцыянтаў палітык нецэнзурна лаяўся ў прысутнасці сваёй дачкі. Пасля гэтага ён быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі, дзе ў дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

На суд, прызначаны на 23 сакавіка, Вячорка не з’явіўся з прычыны хваробы. Адпаведна разгляд справы быў перанесены на 4 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі