16:40 Аляксандр Мілінкевіч правядзе рэйд па “чарнобыльскіх” раёнах Беларусі

Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч правядзе з 21 па 25 красавіка рэйд па рэгіёнам краіны, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
21 красавіка палітык наведае Лунінецкі і Столінскі раёны Брэсцкай вобласці, 22 красавіка Мазыр і Мазырскі раён, 23 красавіка Хойніцкі, Брагінскі раён, гарады Брагін і Гомель Гомельскай вобласці, 24 і 25 красавіка - Слаўгарадскі і Чэрыкаўскі раёны Магілеўшчыны.

Асноўнай мэтай рэйду лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі ёсць прыцягненне ўвагі беларускай і міжнароднай супольнасці да праблем забеспячэння радыяцыйнай бяспекі насельніцтва, вытворчасці ў пацярпелых раёнах прадукцыі, якая не адпавядае радыёлагічным нарматывам і разбурэння сістэмы дзяржаўнага кантролю чысціні сельскагаспадарчай прадукцыі.

Мілінкевіч мае намер засяродзіць увагу жыхароў раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, на недасканаласці дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай і медычнай абароны жыхароў гэтых тэрыторыяў, хібах дзяржаўнай палітыкі ў галіне аздараўлення за мяжой дзяцей з пацярпелых ад аварыі раёнаў, неабходнасці бесперапыннага грамадскага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе таксама абмеркавана пытанне будаўніцтва ў Беларускі атмнай электрастанцыі.


Паведамляе прэс-служба Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі