16:39 Рынкевічу не дазволілі прадстаўляць інтарэсы Аляксандра Казуліна

Адвакату Ігару Рынкевічу не прадоўжылі даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў адносінах з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Пра гэта стала вядома 16 лютага падчас сустрэчы адваката з Казуліным у калоніі "Віцьба-3".

Як паведаміў Рынкевіч, такую даверанасць яму выдалі ў свой час у жодзінскай калоніі, дзе палітыка ўтрымлівалі падчас суда. Аднак 16 лютага ў адміністрацыі калоніі Рынкевічу заявілі, што такая даверанасць "парушае закон і дзяржаўныя інтарэсы".

Адвакат звярнуўся да начальніка калоніі з пісьмовай просьбай матываваць адмову ў выдачы даверанасці.

Таксама Рынкевіч распавёў, што Казулін адчувае сябе лепш, але медыкі прадоўжылі яму рэжым выхаду з галадоўкі па стане здароўя да 1 сакавіка, што азначае вызваленне ад працы і асаблівае харчаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі