16:38 Беларускае войска адмовіцца ад ботаў і анучаў

Міністэрства
абароны Беларусі абвясціла, што намерана адмовіцца ад ботаў і анучаў. Аб’ява
была зробленая ў разгар прызыву.
Цяпер жаўнеры будуць абувацца ў сучасныя армейскія чаравікі і
шкарпэткі. Такія змены міністэрскія работнікі тлумачаць пытаннем гігіены
вайскоўцаў.

Дарэчы, ва ўкраінскім войску анучы адмененыя ўжо з восеньскага
прызыву. Беларускім жаўнерам, відавчна, давядзецца панасіць іх крыху даўжэй.
Прынамсі, міністэрскія чыноўнікі пакуль не назвалі дакладных тэрмінаў
пераабування вайскоўцаў.