15:38 У Беларусi распрацавана новая канцэпцыя энергабяспекi

У Беларусi распрацавана новая канцэпцыя энергабяспекi. Пра гэта паведамiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на калегii Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Дзяржстандарту Беларусi. Ён адзначыў, што сутнасць канцэпцыi — адаптаваць эканомiку да сусветных цэн на энергарэсурсы.

Львiная доля рэсурсаў спажываецца ў энергетычным сектары краіны, пры гэтым доля выкарыстання газу складае 95%.

Паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, неабходна “навесцi парадак у вялiкай энергетыцы, павысiць эфектыўнасць работы станцый”.

Рэалiзацыя шырокамаштабных праектаў на Мiнскай ЦЭЦ-3, Мiнскай ЦЭЦ-5 i шэрагу iншых станцый дасць магчымасць значна скарацiць удзельныя расходы палiва на выпрацоўку энергii.

Інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі