15:34 Насельніцтва Беларусі зменшыцца да 7 мільёнаў

Эксперты ААН апублікавалі штогадовае даследаванне, у якім падводзяцца вынікі росту насельніцтва планеты і робяцца прагнозы на бліжэйшыя 50 гадоў. Паводле іх, да 2050 года на Зямлі будзе пражываць 9,2 млрд. чалавек. У той жа час, насельніцтва Беларусі скароціцца больш чым на 28% і складзе толькі 6,96 млн. чалавек.

Дарэчы, Беларусь па прагназуемых тэмпах абагналі Балгарыя і Украіна, дзе насельніцтва скароціцца на 35,2% і 33% адпаведна. Колькасць жыхароў Расіі зменшыцца амаль на 25,5%.

У свеце ж у перыяд да 2050 году насельніцтва планеты вырасце на 2,5 млрд чалавек дзякуючы такім краінам, як Індыя, Нігерыя, Пакістан, Конга, Эфіопія, ЗША, Бангладэш і Кітай, дзе сканцэнтруецца палова жахароў Зямлі.

У бліжэйшыя гады самымі пажылымі на планеце будуць еўрапейцы, самымі маладымі — жыхары Афганістана, Конга, Анголы, Бурундзі, Ліберыі, Нігера і Уганды, інфармуе telegraf.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі