15:12 У Мінску і Нясвіжы з’явяцца вуліцы імя Льва Сапегі?

Улады Мінска і Нясвіжа разгледзяць прапанову кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы" аб прысваенні вуліцам гарадоў імя канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Пра гэта гаворыцца ў адказах Мінскага гарадскога і абласнога выканкамаў на зварот кіраўніцтва ТБМ у Адміністрацыю прэзідэнта ў сувязі з надыходзячым 450-годдзем з дня нараджэння славутага беларуса.

Разам з тым паведамляецца, што ў 2009 годзе ў Слоніме запланавана ўзвядзенне помніка Льву Сапегу па праекце скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Міско.

Апрача таго, кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паведаміла ТБМ, што ў красавіку гэтага года Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі запланавалі правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Льва Сапегі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі