Вы тут

Андрэй Курэйчык — пра новую п'есу "Пакрыўджаныя. Расія" (відэа)

Андрэй Курэйчык. Фота: Еўрарадыё

Драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык напісаў новую п'есу. Яна называецца "Пакрыўджаныя. Расія". У п'есе сем персанажаў: праваслаўны, ліберал, гопнік, чачэнская матуля, дзяўчына з Данбаса, гей і "галоўны". Усе яны дзеляцца з гледачамі сваімі крыўдамі, усе па-свойму клапоцяцца пра Расію. Спачатку кожны існуе паасобку, але пры канцы "пакрыўджаныя" апынаюцца звязанымі паміж сабой.

Што натхніла Курэйчыка заняцца праблемамі суседзяў, як прайшла першая чытка п'есы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, ці разлічвае драматург на пастаноўку ў Расіі ці ў Беларусі і ці працягне распрацоўваць тэму "пакрыўджаных"? 14 лістапада Андрэй Курэйчык распавёў пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі