1,5 мільярда стратаў і крымінальная справа: як рабілі вакцыну ад чумы свіней

1,5 мільярда стратаў і крымінальная справа: як рабілі вакцыну ад чумы свіней

1,5 мільярда стратаў прынёс выраб вакцыны супраць класічнай чумы свіней. Прэпарат мусіў вырабіць Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі. Адзначым, што класічная чума свіней рэгіструецца ва ўсіх краінах, вылечыць жывёлу, якая захварэла, амаль немагчыма.

Інстытуту эксперыментальнай ветэрынарыі выдзяляюць больш за 300 мільёнаў рублёў на выраб вакцыны, апісвае часопіс "Законнасць і правапарадак". Вакцыну нібыта рабілі і нават зарэгістравалі. Але пасля пракурорскай праверкі рэгістрацыю адмянілі, а вакцыну прызналі непрыдатнай. Больш за тое, па версіі пракуратуры, вакцына не магла рабіцца ў 2008-2010 гадах, бо ў Інстытута не было штама віруса.

У выніку закупалася вакцына замежнай вытворчасці, а пракуратура ацаніла страты ў 1,5 мільярда рублёў.

Дырэктар Інстытута памяняўся, заведзеная крымінальная справа, але абвінавачанні нікому пакуль не выстаўляліся.

"Раследаванне крымінальнай справы працягваецца. Абвінавачанні па справе пакуль нікому не высоўваліся, затрыманых няма", — удакладняе афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Цікавімся ў Інстытуце ветэрынарыі: ці ўдалося новаму кіраўніцтву ўсё ж вырабіць вакцыну праз шэсць гадоў.

"Тады быў збой у працэсе вытворчасці. Па рашэнні пракуратуры мы цяпер дапрацоўваем вакцыну. Ужо выпусцілі доследныя партыі і будзем іх тэставаць у рэферэнтнай лабараторыі міжнароднага бюро", — распавядаюць у Інстытуце.

Гэта пацвярджаюць і ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Афрыканская чума свіней, ад якой пакутавалі дзяржаўныя і прыватныя фермы ў 2013-2014 гадах, не мае дачынення да класічнай. Гэта розныя захворванні.

Ачагі захворвання класічнай чумой свіней фіксавалі ў Беларусі, і Латвіі ў 2012 годзе. У красавіку 2014 года Беларусь нават абмяжоўвала ўвоз свініны з Латвіі, каб вірус не распаўсюдзіўся ў нашай краіне. Пры такім захворванні смертнасць жывёлы: 80-100%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі