Вы тут

15 лістапада ў Мінску закрыта рэкордная колькасць станцый метро

На станцыі метро "Няміга" / minsknews.by

15 лістапада ў 10:35 Мінскі метрапалітэн закрыў на ўваход і выхад рэкордную колькасць станцый — 14. На першай лініі закрытыя станцыі метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, Плошча Якуба Коласа. На другой — усе станцыі ад Купалаўскай да Кунцаўшчыны ўключна. Закрытыя ўсе чатыры станцыі трэцяй лініі.

Праз закрытыя станцыі метро цягніка ідуць без прыпынку. Гэта зроблена "ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў", сказана ў афіцыйным телеграм-канале Мінскага метрапалітэна.

На станцыі "Плошча Леніна" цягнікі спыняюцца, але ўваход на яе з боку Плошчы Незалежнасці закрыты.

Метрапалітэн просіць прабачэння за нязручнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.