15-гадовая дзяўчына звалілася з даху дзевяціпавярховіка ў Салігорску

15-гадовая дзяўчына звалілася з даху дзевяціпавярховіка ў Салігорску

У Салігорску зранку 28 снежня з даху дзевяціпавярховіка звалілася 15-гадовая дзяўчынка. Здарэнне адбылося ў доме №52 па вуліцы Чыгуначнай, піша kurjer.info са словаў жыхароў дома. 

Мясцовыя жыхары кажуць, што пры падзенні дзяўчына стукнулася аб брылёк над пад'ездам. Калі прыехалі ратавальнікі і "хуткая", дзяўчына яшчэ дыхала. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.

Прычыны здарэння невядомыя. 

Паведамляецца, што дзяўчына жыла з бабуляй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі