14:40 Грып чакае 200 тысяч мінчукоў

Больш за 200 тысяч чалавек могуць перахварэць за перыяд эпідэміі грыпу ў Мінску. Такі прагноз агучыў кіраўнік сталічнага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, галоўны санітарны лекар сталіцы Фёдар Германовіч.

Паводле яго словаў, за мінулы тыдзень па медычную дапамогу звярнуліся 43,5 тысячы чалавек. Рост захворванняў на грып і ВРВІ сярод дарослага насельніцтва Мінску павялічыўся на 80%, сярод дзяцей — на 25%, паведамляе БЕЛТА.


Такім чынам, колькасць хворых на грып у сталіцы ў бліжэйшыя тыдні можа павялічыцца ў 4-5 разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі