14:37 Беларусь прэтэндуе на месца ў Радзе ААН па правах чалавека

Беларусь заявіла пра намер дамагацца месца ў Радзе ААН па правах чалавека. Выбары яе ўдзельнікаў пройдуць у сярэдзіне траўня 2007 года. На гэтае ж месца пакуль што прэтэндуе толькі Славенія, аднак чакаецца, што спіс жадаючых будзе папаўняцца.
Месцы размяркоўваюцца на аснове квот для кожнага рэгіёна. Для Ўсходняй Еўропы ў Радзе вылучана шэсць месцаў.

Згодна з патрабаванняі, чальцы Рады павінны выконваць высокія стандарты абароны правоў чалавека. Калі яны будуць абвінавачаныя ў масавых і сістэматычных парушэннях правоў чалавека, іх удзел ў Радзе можа быць прыпынена двума трацінамі чальцоў Генеральнай Асамблеі.

На дадзены момант Усходнюю Еўропу ў Радзе ААН па правах чалавека прадстаўляюць Польшча, Чэхія, Румынія, Вугоршчына, Расія і Ўкраіна.


Паведамляе telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі