14% працаўнікоў сістэмы адукацыі Беларусі складаюць мужчыны

14% працаўнікоў сістэмы адукацыі Беларусі складаюць мужчыны

Каля 14% працаўнікоў сістэмы адукацыі Беларусі складаюць мужчыны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Ён нагадаў, што ў той жа Японіі палова выкладчыкаў у школах — мужчыны. Адной з прычын іх малой колькасці ў Беларусі чыноўнік называе стэрэатып, што выхоўваць дзяцей павінна жанчына. Таксама мужчын адштурхоўвае ад атрымання педагагічнай адукацыі "дастаткова няпростая" праца і невысокія заробкі.

Кадлубай кажа, што сёлета сярэдні заробак сярод педагогаў складаў 730 рублёў, а гэта 79-80% ад сярэдняй зарплаты па краіне. Стаіць задача да 2025 года зрабіць так, каб заробак настаўніка складаў ужо 100%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі