13:50 "Марш нязгодных" у Маскве скончыўся

У мітынгу на Чыстапрудным бульвары прынялі ўдзел каля дзвюх тысячаў чалавек. Мітынг доўжыўся каля паўгадзіны. Пасля гэтага да плошчы пад'ехалі 10 аўтобусаў з АМАПаўцамі, які выціснулі людзей у бок метро.

На мітынгу выступілі палітыкі Міхаіл Касьянаў, Ірына Хакамада, пісьменнік Віктар Шэндэровіч.

Нагадаем, раней удзельнікі акцыі былі жорстка збітыя міліцыяй на падыходзе да месца мітынгу. Двум удзельнікам праламілі галовы.

Паводле афіцыйных звестак, за ўдзел у мітынгу былі затрыманыя 170 чалавек, адзначае расійскі сайт "Грани.ру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі