130 гродзенцаў сёння паўдзельнічалі ў забегу цвярозасці (фота)

130 гродзенцаў сёння паўдзельнічалі ў забегу цвярозасці (фота)

130 чалавек сёння паўдзельнічалі ў забегу цвярозасці ў Гродне ў лесапарку Пышкі. Іх узрост складаў ад 6 да 70 гадоў. Яны пераадольвалі 4-кіламетровую дыстанцыю. Перамаглі Павел Машэй са Скідзеля і Вікторыя Кушнір, жыхарка абласнога цэнтру, інфармуе БЕЛТА.

Летась у падобным забегу ў Гродне ўзялі ўдзел толькі каля 60 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі