13% гандлёвага тавараабарачэння ў Беларусі складаюць піва і алкаголь

У Беларусі ў студзені-красавіку павялічыліся продажы піва, алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў. Пра гэта паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў са спасылкай на ПРАЙМ-ТАСС. У студзені-красавіку на спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 1,3 трлн руб., што складае 13% у агульным аб'ёме рознічнага тавараабарачэння гандлёвых арганізацый.

Продаж алкагольных напояў у пераліку на абсалютны алкаголь павялічыўся на 3,5% у параўнанні з узроўнем студзеня-красавіка 2007 года (да 3,317 млн дал). Продаж піва ўзрос у параўнанні з студзенем-красавіком 2007 года на 34,2% (да 8,082 млн дал).

Продаж тытунёвых вырабаў у студзені-красавіку склаў 5,9 млрд шт (+0,8% да ўзроўня студзеня-красавіка 2007 года). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі