13 беларускіх вайскоўцаў атруціліся пасля таго, як... пакаштавалі выбухоўку

13 беларускіх вайскоўцаў атруціліся пасля таго, як... пакаштавалі выбухоўку

Стала вядома, чым атруціліся 13 беларускіх вайскоўцаў з Мар'інай Горкі. Днямі іх даставілі ў галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл у Мінску. Прычыны атручвання высвятлала камісія Міністэрства абароны. Адразу было заяўлена, што гэта не харчовае атручванне.

Як паведаміла TUT.by афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік, вайскоўцы атруціліся пасля таго, як... пакаштавалі выбухоўку. Чаму салдаты пасля стрэльбаў елі тратыл, яны не прызнаюцца. Магчыма, гэта традыцыя, якая існуе для навабранцаў, але ў Мінабароны яе існаванне адмаўляюць.

Вайскоўцы дагэтуль шпіталізаваныя, але пагрозы для іх жыцця няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі