12:01 Паслугі “Белтэлекама” не падаражаюць

Адлічэнні ў фонд універсальнага абслугоўвання не пацягнуць павышэння коштаў для абанентаў "Белтэлекам".
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным сёння нацыянальным аператарам паслуг электрасувязі.

Нагадаем, 20 лютага прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, што прадугледжвае стварэнне дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду універсальнага абслугоўвання. Памер абавязковых адлічэнняў аператараў электрасувязі ў рэзерв фонду складае 1,5% прыбыткаў ад аказаных імі паслуг.

“Белтэлекам" зазначае, што будзе адлічваць 1,5% прыбыткаў у мэтавы бюджэтны фонд і адносіць на сабекошт. Пры гэтым, згодна з дзейным палажэннем, адлічэнні ў інавацыйны фонд паніжаны з 19 да 17,5%.

У сувязі з гэтым адлічэнні ў фонд універсальнага абслугоўвання не паўплываюць на кошт паслуг для абанентаў "Белтэлекама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі