12 млрд рублёў — столькі беларусы завінаваціліся банкам па крэдытах

12 млрд рублёў — столькі беларусы завінаваціліся банкам па крэдытах

Беларусы завінаваціліся банкам амаль 12 мільярдаў рублёў. Як піша TUT.by са спасылкай на статыстыку Нацбанка, на пачатак красавіка агульны аб’ём выдадзеных крэдытаў насельніцтву дасягнуў гэтай адзнакі. Сюды ўваходзяць спажывецкія крэдыты, крэдыты на жыллё і аўтамабілі, карты растэрміноўкі.

Адзнакі ў 11 мільярдаў рублёў агульная завінавачанасць перад банкамі дасягнула ў лістападзе мінулага года. У чэрвені мінулага года было 10 мільярдаў.

Спецыялісты адзначаюць, што ў такіх умовах улады могуць звузіць магчымасці для атрымання новых крэдытаў. Нягледзячы на тое, што год таму ўвялі гэтак званы каэфіцыент нагрузкі па запазычанасці, попыт на крэдыты ўсё адно высокі.

Ужо сёлета з’явіліся новыя рэкамендацыі Нацбанка для ацэнкі плацёжаздольнасці кліентаў. Напрыклад, банкі могуць браць звесткі з АРІП пра разлікі за камунальныя паслугі, а таксама пра растэрміноўкі на прадпрыемствах гандлю і сервісу.

Калі тэмпы крэдытавання паскорацца, могуць узнікнуць іншыя абмежаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі