12 ліпеня курс еўра вырас, курс долара і расійскага рубля панізіўся

12 ліпеня курс еўра вырас, курс долара і расійскага рубля панізіўся

У аўторак, 12 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 2,0120 да 2,0043 беларускага рубля (20 043 старымі), курс еўра вырас з 2,2190 рубля да 2,2275 (22 275 старымі), 100 расійскіх рублёў у панядзелак каштавалі 3,1342, а сёння — 3,1333 беларускага рубля.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак 11 ліпеня курс долара знізіўся з 2,0124 да 2,0120 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,2279 рубля да 2,2190, 100 расійскіх рублёў у пятніцу каштавалі 3,1361, а сёння — 3,1342 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі