12-гадовага сына Таццяны Караткевіч затрымліваў АМАП
![12-гадовага сына Таццяны Караткевіч затрымліваў АМАП](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ka6.jpg.webp?itok=f2JPUgmr)
Увечары 10 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Мінску Елісея Караткевіча, сына кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч. 12-гадовы хлопец вяртаўся з кінатэатра з сябрам і вырашыў сарваць агітацыйны плакат кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча, які вісеў на выбарчым стэндзе.
“Мы размаўлялі з супрацоўнікам міліцыі, які яго затрымліваў. Яны перапісалі дадзеныя сына і адпусцілі яго. Я ўжо патлумачыла Елісею, што так рабіць нельга. Але гэта, відаць, гены яго бацькі-зуброўца”, — расказвае Таццяна Караткевіч Еўрарадыё.
Пасля гутаркі Елісея Караткевіча адпусцілі дадому. Міліцыянеры таксама паведамілі Таццяне Караткевіч, што ўвечары наведаюць яе і правядуць яшчэ адну тлумачальную гутарку.
Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё
![12-гадовага сына Таццяны Караткевіч затрымліваў АМАП](/sites/default/files/paragraphs/image/ka5.jpg)