11:45 За абразу настаўніцы школьнікаў асудзілі на 3 гады

У Добрушскім раённым судзе завяршыўся працэс па справе 9-класнікаў сярэдняй школы, якія напалі на 25-гадовую настаўніцу. Нагадаем, 17 лістапада падчас урока рускай мовы два падлеткі, якім настаўніца паставіла па “адзінцы”, спачатку брудна лаяліся у адрас педагога, а потым пачалі заламваць жанчыне рукі і біць па нагах.

Адзін з вучняў нават пагражаў швабрай, пасля чаго настаўніцу выціснулі з кабінета. Толькі праз нейкі час жанчына звярнулася ў міліцыю. У выніку суд прызнаў школьнікаў вінаватымі ў хуліганстве і вырак аднаго з іх на тры гады і адзін месяц пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі, а другога - на год і месяц.

Па словах настаўніцы, ёй дастаткова было б самога факту судовага працэсу і просьбы ад дараванні ў апошнім слове пакараных.


Паведамляе газета “Беларусь сегодня”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі