11:40 Амаль гадзіну доўжыліся гонкі даішнікаў за аўтамабілем "Опель Амега"

Здарэнне адбылося на лясных дарогах паміж Маладзечна і вёскай Турэц-Баяры.

Як стала вядома, машыну дарожныя інспектары спрабавалі спыніць для праверкі дакументаў яшчэ ў Маладзечне. Але замест таго, каб спыніцца, кіроўца “Опеля” пачаў уцякаць у бок Смаргоні.

Затрымаць яго ўдалося, толькі прастрэліўшы задняе кола іншамаркі. Парушальнік, жыхар Маладзечна, аказаўся цвярозым. Машына належыла яму. Не было толькі пасведчання кіроўцы. Па словах затрыманага, уцякаў ён, паколькі быў упэўнены, што даішнікі палянуюцца яго даганяць.

Цяпер яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў. Калі б ён спыніўся па першым патрабаванні інспектараў, то пакаранне было б абмежавана папярэджаннем або штрафам да дзвюх базавых велічынь.

Зміцер Панямонаў. Еўрарадыё, Маладзечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі