11:32 У Брэсце асуджаныя злачынцы, якія скралі 2 мільярды рублёў

У Брэсце асуджаны ўдзельнікі злачыннай групы, якая легалізавала ў вобласці 55 скрадзеных аўтамабіляў. На лаве падсудных апынуліся 7 былых супрацоўнікаў мытні «Заходні Буг», начальнік рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі, яго намеснік і два аўтаінспектары, агулам — 22 чалавекі.

Схема іх працы была простай: мытнікі афармлялі дакументы на ўвоз з-за мяжы неіснуючых машын, а супрацоўнікі ДАІ выдавалі тэхпашпарты. Пасля ў адпаведнасці з фальшывымі дакументамі перабіваліся нумары на кузавах і скрадзеныя аўтамабілі прадаваліся на аўтарынках краіны.

Дзейнасць злачыннай групы нанесла дзяржаве страты на суму каля 2 мільярдаў рублёў. Яе ўдзельнікі атрымалі невялікія тэрміны пазбаўлення волі — да 5 гадоў, а двое чалавек патрапілі пад амністыю, інфармуе газета «СБ».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі