11% пакупак у інтэрнэце беларусы робяць на расійскіх сайтах

11% пакупак у інтэрнэце беларусы робяць на расійскіх сайтах

11% пакупак у інтэрнэце беларусы робяць на расійскіх сайтах. Але яшчэ больш набываюць у кітайскіх інтэрнэт-крамах. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавяла Віялета Бразоўская — начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Пры гэтым колькасць беларускіх інтэрнэт-крамаў за апошнія 5 гадоў вырасла ў 3,5 разы — нягледзячы нават на тое, што летась МАРГ забараніў ім выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Дарэчы, не прыйшло і паўтара года, як у ведамстве хочуць адмовіцца ад забароны.

Таксама чыноўніца распавяла, што беларусы найчасцей набываюць праз інтэрнэт прыкладна тое ж, што і людзі ва ўсім астатнім свеце: мабільныя тэлефоны, кампутары, бытавую тэхніку і адзенне.

11% пакупак у інтэрнэце беларусы робяць на расійскіх сайтах
Віялета Бразоўская. Фота: www.bpc.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі