11-месячны хлопчык выжыў у патоку разбуральнага апоўзня

11-месячнае дзіця змагло выжыць у патоку разбуральнага апоўзня ў Калумбіі, які забраў жыцці 78 чалавек. Маці хлопчыка і яшчэ 11 яго сваякоў у горадзе Сальгар у паўночна-заходняй правінцыі Ант’ёкія загінулі.

На думку медыкаў, дзіця, якога клічуць Джозэф Дыяс, выжыла дзякуючы таму, што знаходзілася ў мяккай калысцы. Яе пранесла па брудзе болей чым за кіламетр.

Лекары кажуць, што хлопчык вельмі замёрз, але агулам не пацярпеў. А выратавальнікі працягваюць шукаць ахвяраў апоўзня, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі