11-гадовая мінчанка спрабавала забіць маці малатком па галаве

Малаток, ілюстрацыйнае фота

Малаток, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Сёлета ў сакавіку 11-гадовая дзяўчынка ў Мінску спрабавала забіць сваю маці. Яна некалькі разоў стукнула жанчыну малатком па галаве.

Дзіця ўцякло з месца злачынства. Праз некалькі гадзін яе знайшлі ў пакоі аднаго з інтэрнатаў разам з 20-гадовым маладым чалавекам, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчыя выявілі, што юнак пазнаёміўся з дзяўчынкай у сацсетках у жніўні 2022 года. Некалькі месяцаў яны вялі перапіску на розныя тэмы, а потым сустрэліся. Дзяўчынка схлусіла, што ёй 15 гадоў.

Пасля першага спаткання новы знаёмы стаў размаўляць з ёй на інтымныя тэмы, а пры сустрэчах схіляў да "дарослых" адносінаў. Паведамляецца, што ў некаторых выпадках ён ужываў фізічную сілу. Дзяўчынка супраціўлялася, але нікому не расказвала пра тое, што адбываецца.

У лістападзе 2022-га хлопец напрасіўся да дзяўчынкі ў госці. На кухні ён паваліў яе на падлогу і стаў прыставаць. У гэты момант у кватэру вярнулася маці. Дзяўчынка не расказала маці праўду і спешна праводзіла госця.

Жанчына паспрабавала самастойна даведацца пра новага знаёмага дачкі. На пачатку снежня яна сустракала дачку пасля школы і пабачыла побач з ёй менавіта таго хлопца. Мінчанка пагаварыла з ім, падкрэсліўшы, што дзяўчынцы толькі 11 гадоў.

Аднак хлопец працягваў перапісвацца на інтымныя тэмы і шукаць сустрэч з дзяўчынкай. Следства сцвярджае, што яны сустракаліся ў гандлёвых цэнтрах, дзе малады чалавек здзяйсняў з ёй "іншыя дзеянні сексуальнага характару", пры гэтым пагражаючы фізічнай сілай. Ён расказаў падлетку, быццам скінуў знаёмага з моста і пазбег адказнасці.

Пасля гэтага ён стаў падбухторваць дзяўчынку забіць маці, каб яна ім не замінала. Некалькі тыдняў ён пераконваў, у тым ліку прапаноўваў розныя спосабы.

Урэшце ў сакавіку дзяўчынка пагадзілася. Калі мінчанка прыйшла дадому, дачка падышла ззаду і некалькі разоў ударыла яе малатком па галаве. Жанчына выбегла ў пад'езд і стала клікаць дапамогу. Гэта яе выратавала: цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваныя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — замах на забойства. Яго ўзялі пад варту.

11-гадовая дзяўчынка не дасягнула ўзросту наступлення крымінальнай адказнасці.

11-гадовая мінчанка спрабавала забіць маці малатком па галаве
Перапіска ў сацсетках / sk.gov.by
11-гадовая мінчанка спрабавала забіць маці малатком па галаве
Перапіска ў сацсетках / sk.gov.by
11-гадовая мінчанка спрабавала забіць маці малатком па галаве
Перапіска ў сацсетках / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі