У Мінскай вобласці па падазрэнні ў педафіліі затрымалі настаўніка музыкі

Настаўнік музыкі здзяйсняў непрыстойныя дзеянні ў дачыненні да школьнікаў каля 15 гадоў, ілюстрацыйнае фота

Настаўнік музыкі здзяйсняў непрыстойныя дзеянні ў дачыненні да школьнікаў каля 15 гадоў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінскай вобласці затрымалі настаўніка музыкі, мужчына працаваў у школе. На працягу 15 гадоў, па звестках СК, "ён здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да школьнікаў". Гаворка ідзе пра дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

Мужчына пакідаў дзяцей пасля ўрокаў і прапаноўваў зладзіць фотасесію. Пад выглядам жартаў "здзяйсняў непрыстойныя рэчы". Усё, што адбываецца запісваў на фота- і відэаапаратуру. Пры затрыманні ў мужчыны знайшлі больш за 1500 выяваў і відэазапісаў. Следчыя кажуць, што выявілі 49 эпізодаў сэксуальнага гвалту.

Цікава, што дзеці гаварылі і кіраўніцтву школы, і бацькам пра тое, што адбываецца. Але дарослыя не надалі гэтаму значэння. Пасля таго як справай заняліся следчыя, дырэктар школы, яго намеснік і педагог-псіхолаг былі адхіленыя ад займаных пасад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі