У групе Наталлі Кісель кажуць пра 108 тысяч подпісаў, сабраных за яе вылучэнне

Ініцыятыўная група прадпрымальніцы Наталлі Кісель сабрала 108 тысяч подпісаў за яе вылучэнне. Пра гэта парталу TUT.by распавёў кіраўнік групы Сяргей Штода.

Кісель стала пятым прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду, які можа трапіць у бюлетэнь для галасавання. Для гэтага трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў, якія ЦВК прызнае сапраўднымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.