Вы тут

10 чэрвеня ў Беларусі будзе дзейнічаць "сухі закон", але не паўсюль

10 чэрвеня ў Беларусі будзе "сухі закон", але не паўсюль / bdg.by

Сёлета ў беларускіх школах у сувязі з пандэміяй каранавіруса адмянілі выппускныя вечары, якія мусілі прайсці 10 чэрвеня. А вось сутачную забарону на продаж спіртнога ў абазначаную дату не адмянілі, піша TUT.by.

Продаж спіртнога 10 чэрвеня абмяжуюць ва ўсіх абласных цэнтрах — Магілёве, Гомелі, Віцебску, Гродне і Брэсце, а таксама ва ўсіх раёнах краіны. Пад абмежаванне трапіць увесь алкаголь — ад піва да гарэлкі і каньяку. Купіць выпіўку можна будзе толькі там, дзе яна прадаецца на разліў — у кавярнях, барах і рэстаранах.

Але сталічныя ўлады вырашылі адмяніць сёлета забарону на продаж алкаголю. А, напрыклад, у Гродне забарона будзе дзейнічаць не цэлы дзень — з 16:00 10 чэрвеня да 00:00 11 чэрвеня.

У Мінскім раёне "сухі закон" будзе дзейнічаць 11 чэрвеня: выпускныя ў школьнікаў тут пройдуць у чацвер. 

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Мінадукацыі рэкамендавала ў дзень выпускных абмежавацца ўручэннем атэстатаў. Аднак фармат свята кожная школа выбірае самастойна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.