1 лютага курс долара вырас на 183 рублі, курс еўра — на 184

1 лютага курс долара вырас на 183 рублі, курс еўра — на 184

У панядзелак, 1 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 183 рублі і складае 21 006, курс еўра вырас на 184 і складае 22 807 рублёў. Расійскі рубель патаннеў — з 276,39 да 275,18 беларускага.

Беларускі рубель сёння аслабеў да кошыка валют на 0,33%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 29 студзеня, курс долара знізіўся на 411 рублёў — да 20 823, курс еўра — на 495 і складаў 22 623 рублі. Курс расійскага рубля падняўся з 274,29 да 276,39 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі