Вы тут

1 кастрычніка ў Беларусі падаражэе цукар

pixabay.com

1 кастрычніка ў Беларусі падаражэе цукар: мінімальны кошт у крамах складзе не менш як 1,5 рубля за кілаграм. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

У ведамстве патлумачылі, што гэтая мера прынятая для падтрымкі айчынных вытворцаў. Яна будзе дзейнічаць 90 дзён — да 31 снежня.

Таксама МАРГ абмежавала гранічную максімальную гандлёвую надбаўку: яна не павінна перавышаць 15% да адпускной цаны вытворцы або імпарцёра з улікам аптовай надбаўкі.

Цукар яшчэ са снежня 2017 года ўнесены ў спіс сацыяльна значных тавараў. У 2018 годзе МАРГ сваімі пастановамі ўжо кантраляваў мінімальны кошт  на цукар. Гэта звязана з пастаўкамі таннага цукру з Расіі. Пасля адмены пастановы напрыканцы 2018-га кошты на цукар рэзка панізіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.