З'явіўся зварот камандавання Узброеных сіл Украіны да беларускага народа

"Адкажам так жа жорстка, як адказваем усім акупантам" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
"Адкажам так жа жорстка, як адказваем усім акупантам" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

З'явіўся зварот камандавання Узброеных сіл Украіны да беларускага народа. Яно нагадвае, што "шмат разоў у нашай гісторыі мы разам змагаліся супраць нашых ворагаў, заўсёды падтрымлівалі адзін аднаго і жылі ў міры". Заяўляецца, што цяперашняе кіраўніцтва Беларусі рыхтуецца далучыцца да расійскай агрэсіі супраць Украіны. І гэта пры тым, што "Украіна ніколі не пагражала і не пагражае Беларусі", нават нягледзячы на тое, што з 24 лютага 2022-га беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца для ўдараў па Украіне.

"Украіна дагэтуль ні разу не адказала на падобныя агрэсіўныя дзенянні, — гаворыцца ў звароце да беларусаў. — Калі армія Беларусі падтрымае расійскую агрэсію, мы адкажам. Адкажам так жа жорстка, як адказваем усім акупантам на тэрыторыі Украіны. З выкарыстаннем усяго арсенала ўзбраенняў. З нанясеннем удараў па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі вашай краіны. Мы не хочам гэтага! Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі не выконваць загады вашага кіраўніцтва аб уступленні ў вайну супраць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі