Вы тут

З'явіліся новыя падрабязнасці пра лагер для пратэстоўцаў пад Слуцкам

У жніўні будавалі лагер на 2 тысячы чалавек / Радыё Свабода

З'явіліся новыя падрабязнасці пра лагер для пратэстоўцаў, які ў жніўні ўлады арганізоўвалі пад Слуцкам. Радыё Свабода апублікавала здымкі будоўлі гэтага аб'екта на базе лячэбна-працоўнага прафілакторыя (ЛПП) № 3. У лагеры планавалася ўтрымліваць каля 2 тысяч чалавек. Ён быў абгароджаны высокім плотам з вышкамі для аховы. Сведка будаўніцтва расказвае, што пераабсталяванне ЛПП пад лагер пачалося 10 жніўня. У тыя дні падчас масавых пратэстаў затрымлівалі тысячы чалавек, камеры на Акрэсціна былі перапоўненыя. Унутранай аховай лагера займаўся Дэпартамент выканання пакаранняў, а вонкавай — вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.