З'явіліся кошты на білетныя пакеты на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

На "Барысаў-Арэну" прыедуць іспанскі "Атлетык" з Більбао (30 верасня), украінскі "Шахцёр" з Данецка (21 кастрычніка) і партугальскі "Порту" (25 лістапада).

Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, вызначаны кошт білетных пакетаў на ўсе згаданыя матчы. Спачатку ў продаж патрапяць менавіта яны, як мяркуецца, у канцы бягучага тыдня.

На гульнях групавога этапа будзе дзейнічаць падзел трыбун на чатыры катэгорыі:

4-я — 450 000 рублёў;

3-я — 900 000 рублёў;

2-я — 1 200 000 рублёў;

1-я — 1 800 000 рублёў.

Размеркаванне сектароў па катэгорыях выглядае наступным чынам:

4-я — А1, А2 (шэрагі 1-2), А3 (1-3), А4 (1-3), В1 (1-3), В2 (1-3), В3 (1-2), В4, С1, С2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3;

3-я — А2 (шэрагі 3-22), В3 (3-22), E2, F3;

2-я — А3 (шэрагі 4-22), А4 (4-7), В1 (4-7), В2 (4-22), Е3, Е4 (1-7), F1(1-7), F2;

1-я — А4 (шэрагі 8-22), В1 (8-22), E4 (8-21), F1 (8-21).

Уладальнікі сезонных абанементаў на матчы БАТЭ атрымае зніжку ў памеры 150 тысяч рублёў пры набыцці білетных пакетаў 2-й і 3-й катэгорый. Аднак яе дзеянне распаўсюджваецца толькі на пакупку аднаго білетнага пакета (пры квоце — два ў рукі).

Пра дату пачатку продажу ФК БАТЭ паведаміць дадаткова.

Фота — fcbate.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі