З'явіліся фэйкавыя зборы на штрафы для пацярпелых падчас выбарчай кампаніі

З'явіліся фэйкавыя зборы на штрафы для пацярпелых падчас выбарчай кампаніі

У сацсетках з'явіліся фэйкавыя старонкі па зборы грошай для ахвяраў рэпрэсій. Пра гэта паведамляюць каардынатары кампаніі By_Help, пад якую мімкруюць фэйкі. 

"У сетках пачалі распаўсюджвацца фэйкавыя зборы для ахвяр рэпрэсій! Яны выглядаюць гэтак жа, як і нашы, тэкст і малюнак цалкам капіюецца, нават назва канала такое ж, але канал закрыты і нумар карты іншы! Дадзеныя пасты актыўна перасылаюцца ботамі і ашуканцамі па розных чатах", — гаворыцца ў паведамленні.

Як прыклад прыводзіцца адзін з такіх фэйкавых зваротаў. Ягор, на карысць якога нібыта збіраюць грошы, плануе звярнуцца ў банк, каб вылічыць і блакаваць ашуканцаў. 

Адміны By_Help просяць усіх, хто хоча дапамагчы і падтрымаць ахвяраў рэпрэсій, быць уважлівымі і сачыць за інфармацыяй аб зборах толькі на арыгінальных старонках кампаніі:

Telegram   
Facebook
Instagram 

З'явіліся фэйкавыя зборы на штрафы для пацярпелых падчас выбарчай кампаніі
Фэйк, які мімікруе пад By_Help

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі