Вы тут

З'явілася жорсткае відэа затрымання пасля акцыі ў Мінску. НЕНАРМАТЫЎНАЯ ЛЕКСІКА!

Скрыншот з відэа

У інтэрнэце з'явіўся відэаролік, на якім відаць, як адбываліся затрыманні ў Мінску пасля дазволенай уладамі акцыі 15 сакавіка. 

На ім відаць, як затрыманых маладых людзей жорстка цягнуць па асфальце, закідваюць у мікрааўтобусы. Усім гэтым займаюцца невядомыя людзі ў цывільным. Дарэчы, у кадры ненадоўга з'яўляецца міліцыянт, які ніяк не рэагуе на дзеянні людзей гопніцкага выгляду. 

Як паведамлялася раней, пасля акцыі людзі ў цывільным спынілі каля рэстарана "Белая вежа" тралейбус і сталі выцягваць адтуль удзельнікаў завершанай вулічнай акцыі — пераважна анархістаў.

Пазней адзін з затрыманых распавёў, што ўсіх жорстка збівалі, у тым ліку дзяўчат. У мікрааўтобусах затрыманых кідалі на падлогу, а зверху на іх сядалі.