З’явілася відэа з самалёта, з якога выпалі тоны золата і срэбра на $122 млн

З’явілася відэа з самалёта, з якога выпалі тоны золата і срэбра на $122 млн

З’явілася відэа з самалёта, з якога выпалі тоны золата і срэбра. Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў аэрапорце Якуцка. Падчас узлёту ў Ан-12 паветранай плынню сарвала створку грузавога люку, з-за чаго і быў згублены груз. На борце было больш за 9 тон сплаву золата і срэбра ў злітках. Эксперты мяркуюць, што яго кошт перавышае 122 мільёны долараў.

Самалёт вярнуўся на аэрадром. Тэрыторыя, на якую ўпалі зліткі, была ачэплена сілавікамі. Як паведамляе ria.ru, груз належыць кампаніі Kinross Gold, яго везлі з радовішча Купал. Сцвярджаецца, што ўсё ўдалося сабраць. Самалёт знаходзіцца пад аховай у аэрапорце Якуцка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі