З'явілася відэа з дома пінскага прадпрымальніка, на які напалі мужчыны ў масках

З'явілася відэа з дома пінскага прадпрымальніка, на які напалі мужчыны ў масках

Следчы камітэт абнародаваў відэа з дома пінскага прыдпрымальніка, які спрабавалі абрабаваць чацвёра мужчын у масках.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося пасля 21-й гадзіны 4 студзеня. Зламыснікі ўварваліся ў дом, зламаўшы дзверы. Яны звязалі жонку прадпрымальніка і яго 11-гадовую дачку. Пагражаючы агнястрэльнай зброяй, мужчыны забралі 11,5 тысячы долараў.

Гаспадар паспеў націснуць кнопку выкліку міліцыі. Нарад аддзела Дэпартамента аховы абясшкодзіў двух зламыснікаў, параніўшы іх. Мужчыны 32 і 28 гадоў шпіталізаваныя, знаходзяцца пад узмоцненай вартай. Потым міліцыянты затрымалі яшчэ двух нападнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі