З'явілася відэа выбуху машыны Шарамета
![З'явілася відэа выбуху машыны Шарамета](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vybuch-2007.jpg.webp?itok=7bDpKKYk)
Украінскае выданне "Обозреватель" абнародавала відэаздымкі з моманту выбуху аўтамабіля, у якім ехаў журналіст Павел Шарамет. Аўтамабіль "Субару" выбухнуў у 7.45 раніцы 20 ліпеня на скрыжаванні вуліц Івана Франко і Багдана Хмяльніцкага ў цэнтры Кіева.
Момант выбуху аўто знялі на відэа відавочцы. На відэароліку відваць таксама, што на месцы трагедыі пасля выбуху пачаўся пажар.
Як паведамлялася раней, Шарамет быў яшчэ жывы ў першыя хвіліны пасля выбуху.
Папярэдне ўкраінская паліцыя кваліфікавала выбух аўто Шарамета як наўмыснае забойства.